Як найбольшае дасягненне Бярэзінскага аддзела па надзвычайных сітуацыях варта адзначыць змяншэнне на 10 працэнтаў колькасці пажараў у раёне, недапушчэнне росту гібелі людзей ў агні. Акрамя таго, за год бярэзінскія ратавальнікі значна ўмацавалі матэрыяльна-тэхнічную базу аддзела. Даклад начальніка аддзела быў скіраваны не толькі на адлюстраванне дасягненняў у працы, але і недахопаў. Сярод тых напрамкаў работы, што патрабуюць увагі - удасканаленне баявой і спартыўнай падрыхтоўкі бярэзінскіх вогнеборцаў, недапушчэнне бытавога траўматызму. Прааналізаваўшы сутнасць кожнага пытання, Ігар Аляксандравіч паказаў шляхі іх вырашэння, некаторыя ўзяў “на аловак”. У гэты ж дзень ён выступіў у працоўным калектыве Бярэзінскай лясной гаспадаркі. Знакаміты чалавечы фактар як галоўны “віноўнік” пажараў і гібелі людзей у агні – асноўны матыў выступлення. На якія пытанні ў доме трэба звярнуць увагу, каб засцерагчы маёмасць ад пажару? Якую ролю мае пажарны апавяшчальнік? Як не забывацца выключаць электрапрыборы? Карасныя парады для людзей падмацавалі фільм “Паводзіны пры пажары” і буклеты ад ратавальнікаў.





