Адрес:

223311, Минская обл., г. Березино, ул. Октябрьская, 18

Телефон:

+375 (1715) 5-58-41

Режим работы:

понедельник-пятница с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00

На службе – круглыя суткі. І ў прафесійнае свята – таксама! (Бярэзінскі раён)

22.01.2019

      20-годдзе ратавальнай службы Беларусі бярэзінскія ратавальнікі сустрэлі ў цёплай і сяброўскай атмасферы. У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшоў урачысты сход. Шмат цёплых слоў сказалі ў гэты дзень начальнік аддзела Мікалай Віктаравіч Андрыевіч і намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Сяргей Леанідавіч Бабура.

 Урачыстым момантам сходу стала ўручэнне ўзнагарод. Ганаровую грамату Мінскага абласнога ўпраўлення МНС атрымаў начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста в.Міхалева Палянскі Віктар Пятровіч, грамату – начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста в.Любушаны Крыварот Аляксей Пятровіч.  Ганаровую грамату и падзяку ад Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта атрымалі ратавальнікі з аварыйнага пажарна-выратавальнага паста в.Міхалева Гулькевіч Міхаіл Міхайлавіч і Карабінеўскі Аляксандр Уладзіміравіч. Многа добрых слоў сказаў для ўсіх ветэран пажарнай службы - чалавек, які аддаў ваеннай службе больш за 40 гадоў жыцця,  Свірыдовіч Уладзімір Пятровіч. Душэўнай песняй павіншавала бярэзінскіх ратавальнікаў і іх юная змена з клуба “Сірэна”.

        «Сузор'е «Выратавальнік» - ёсць!» - словы з вядомай песні. І хоць гэта сузор'е яшчэ не адзначана на картах астраномаў, але кожны пажарны ведае: існуе вельмі магутная сіла, якая захоўвае яго ў самых цяжкіх баявых буднях... Жадаем усім, чыё жыццё звязана з ратавальнай службай, дабра і міру ў сем'ях, цярпення, новых перамог!

Прочитано 234 раз

Информационные ресурсы