Бжэзінскі Мікалай Міхайлавіч нарадзіўся 3 красавіка 1965 г. у весцы Прырэчча (цяпер Божына) Бярэзінскага раёна. 20 снежня 1983 г. адпраўлены ў Афганістан у г.Шынданд. Спачатку - наводчык, затым камандзір баявой машыны БМ-21 «Град». Дэмабілізаваны 1 лютага 1986 г. Пасля вайны працаваў у калгасе, а ў перыяд з 1995 па 2010 год - кіроўцам, а затым начальнікам пажарнага аварыйна-выратавальнага паста вескі Міхалёва Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Зараз пражывае ў весцы Міхалёва.
Філічонак Васіль Мікалаевіч нарадзіўся 30 лістапада 1965 г. у весцы Галаўныя Ляды Бярэзінскага раёна. У 1984 г. прызваны ў рады узброеных сіл. Служыў у г.Паўлаўску Ленінградскай вобласці, а з кастрычніка 1984 г.- у Афганістане ў Туркестанскай ваеннай акрузе. Пасля звальнення ў 1986 годзе вучыўся ў Бабруйску на будаўніка, працаваў тэлемайстрам. У 1995 годзе Васіль Мікалаевіч прыйшоў працаваць кіроўцам у пажарны аварыйна-выратавальны пост вескі Дзмітравічы, і аддаў службе ратавання раёна наступныя 15 год свайго жыцця…
Нашы былыя супрацоўнікі-афганцы не забываюцца пра калег: наведваюць родны аддзел, разам сустракаюць святы. Кожны, на чый лёс выпаў страшны афганскі цяжар, заслугоўвае нізкага паклону, слоў прабачэння за афганскую вайну, праўда пра якую асэнсоўваецца ўсе 30 гадоў пасля яе заканчэння.

