Адрес:

223311, Минская обл., г. Березино, ул. Октябрьская, 18

Телефон:

+375 (1715) 5-58-41

Режим работы:

понедельник-пятница с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00

У Бярэзінскім раёне прайшла спецыяльная комплексная аперацыя “Падлетак”

21.08.2018

Аналіз крымінальнай сітуацыі на тэрыторыі Бярэзінскага раёна сведчыць, што ўдвая павялічылася колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі і пры іх удзеле. Не лепшай падставай для іх скарачэння служаць і летнія канікулы, ды і не маюць плёну прымаемыя меры па папярэджванні ліхадзействаў. Аднак інспекцыя па справах непаўналетніх на чале з кіраўніком Аляксеем Крывянковым намеру здавацца на літасць абставінам не мае.

У ходзе абвешчанай у раёне спецыяльнай комплекснай аперацыі “Падлетак”, якая праходзіла з 16 па 19 жніўня, вартавыя правапарадку свае намаганні накіроўвалі на прафілактыку правапарушэнняў у падлеткавым асяроддзі. Праўда, зрабіць намечанае інспектары збіраліся не сумна.

Так, яны запрасілі цяжкіх падлеткаў на таварыскі футбольны матч. Тут юнакам давялося змагацца на полі з міліцыянерамі самых розных падраздзяленняў міліцыі. Аднак чакаць ад іх палёгкі юным аматарам не давялося, ды і па хуткасці, і па жаданні выйграць дарослыя гульцы былі на вышыні. Але такая акалічнасць ніяк не адбілася на ходзе гульні. Да апошняй хвіліны матча ў спартыўнай зале раённай комплекснай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву кіпелі нежартаўлівыя страсці і вялася ўпартая барацьба за кожны мяч і перадачу.

— Нішто так не аб’ядноўвае дарослых і дзяцей, як добрая, цікавая і агульная справа, — лічыць Аляксей. — Магчыма, хто–небудзь з гэтых юнакоў у рэшце рэшт усур’ёз задумаецца аб сваіх паводзінах і зменіць супрацьпраўны лад жыцця. Вядома, выправіцца будзе няпроста, але знайсці таварыскую падтрымку і надзейнае плячо яны змогуць сярод сённяшніх сапернікаў, маладых міліцыянераў.

Застаецца дадаць, што ў прафілактычным арсенале маладога і ініцыятыўнага начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх А. Крывянкова яшчэ шэраг акцый і рэйдаў, скіраваных звярнуць увагу на праблемных падлеткаў. У сваю чаргу бацькам таксама надышоў час “успомніць” пра сваіх сыноў і дачушак, пацікавіцца, дзе яны вабяць вольны час, у якой кампаніі адпачываюць. Такі бацькоўскі клопат ніколі не бывае лішнім.

Прочитано 480 раз

Информационные ресурсы