Адрес:

223311, Минская обл., г. Березино, ул. Октябрьская, 18

Телефон:

+375 (1715) 5-58-41

Режим работы:

понедельник-пятница с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00

“Падлетак”

12.09.2018

Інспекцыя па справах непаўналетніх Бярэзінскага РАУС правяла спецыяльную комплексную праграму “Падлетак”. Галоўныя задачы — прафілактыка правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца непаўналетнімі, ліквідацыя прычын і ўмоў, што спрыяюць узнікненню негатыўных з’яў, неабдуманаму “геройству” ў падлеткавым асяроддзі, узмацненне прафілактычнага ўздзеяння на непаўналетніх, схільных да здзяйснення супрацьпраўных учынкаў і правядзення інфармацыйна-прафілактычнай кампаніі.

 

— Супрацоўнікі міліцыі правялі шмат мерапрыемстваў. Напрыклад, згулялі з “цяжкімі” падлеткамі ў футбол, выступалі з прафілактчынымі лекцыямі, выязджалі ў рэйды, — расказаў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Бярэзінскага РАУС Аляксей Крывянкоў. — Парадавала, што большасць падлеткаў ведаюць, як паводзіць сябе, не парушаюць закон. Але былі і “героі”. Склалі тры адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да непаўналетніх: за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы і за парушэнне правілаў дарожнага руху. У дачыненні да бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць, складзены 2 пратаколы аб адмініст-рацыйным правапарушэнні: невыкананне абавязкаў па суправаджэнні ці забеспячэнні суправаджэння непаўналетняга ў начны час па-за жыллём і невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей. Таксама мы наведалі 13 падлеткаў, з якімі праводзім індывідуальную прафілактычную работу, нагадалі ім пра тое, як неабходна сябе паводзіць у грамадскіх месцах, патлумачылі, што іх чакае за супрацьпраўныя дзеянні. Падчас правядзення аперацыі “Падлетак” на тэрыторыі Бярэзінскага раёна злачынстваў, учыненых непаўналетнімі або пры іх удзеле, а таксама надзвычайных здарэнняў, звязаных з імі, не зарэгістравана.
Справы падлеткаў і бацькоў, у дачыненні да якіх былі складзены пратаколы, разгледзілі на чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама: усе атрымалі штраф. Далей з імі інспекцыя па справах непаўналетніх будзе праводзіць індывідуальную прафілактычную работу. Спадзяёмся, што гэта стане для падлеткаў значным урокам на ўсё жыццё і яны больш не пойдуць супраць закону.
Юлія БУКЕЛЬ.

Прочитано 467 раз

Информационные ресурсы