Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (1715) 5-58-41
Режим работы:
понедельник-пятница
с 8.00.до17.00, обед с 13.00-14.00

ЛЮДИ - ГОРДОСТЬ НАШЕГО РАЙОНА

ЛЮДИ - ГОРДОСТЬ НАШЕГО РАЙОНА 2018

ЛЮДИ - ГОРДОСТЬ НАШЕГО РАЙОНА 2017

ЛЮДИ - ГОРДОСТЬ НАШЕГО РАЙОНА 2016

 

 

2608201907Яўгенію Мікалаевічу Жураву прысуджана званне «Ганаровы грамадзянін» Бярэзінскага раёна.

Яўгеній Мікалаевіч Жураў шмат гадоў працаваў трэнерам па грэка-рымскай барацьбе ў Бярэзінскай дзіцячай спартыўнай школе. Падрыхтаваў вялікі атрад чэмпіёнаў вобласці, прызёраў першынства краіны, славутых майстроў спорту Беларусі. Гэта Мікалай Буры, Уладзімір Бусел (майстар спорту па вольнай барацьбе), Рыгор і Пётр Саскаўцы, і іншыя. Дарэчы, Рыгор Саскавец стаў чэмпіёнам Еўропы сярод юнакоў. За такія дасягненні Яўгеній Мікалаевіч атрымаў ганаровае званне “Заслужаны трэнер БССР”.

Сёння мужчына знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але яго слаўнае прозвішча на слыху ў маладых спартсменаў і служыць візітоўкай раёна. Шмат гадоў запар у Беразіно наладжваецца турнір па грэка-рымскай барацьбе на прызы Я.М. Журава.
Спаборніцтвы нязменна збіраюць мноства атлетаў не толькі з Мінскай вобласці, але і рэспублікі, а таксама суседніх краін. Тут паміж сабой змагаюцца разам са спартсменамі і трэнеры. Дастойнымі паслядоўнікамі Я.М. Журава аказаліся яго лепшыя выхаванцы – Уладзімір Лянькоў, Сяргей Аўчарэнка, Міхаіл Фясун. У кожнага з іх маюцца свае дасягненні.

Так, Міхаіл Фясун падрыхтаваў свой вялікі чэмпіёнскі атрад. Гэта прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў Давід Жукоўскі, Андрэй Самец, Уладзімір Буры, Арсен Сычоў і Ягор Хахлоў.
Ды ўжо трэцяе пакаленне бярэзінскіх аматараў грэка-рымскай барацьбы пасля Я.М. Журава працягвае трэнерскую справу. Гадуюць будучых чэмпіёнаў Кірыл Мінін, Сяргей Рашотка, а дапамагаюць ім у гэтым парады заслужанага трэнера.

2741 раз (а) Последнее изменение: 26.08.2019