Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

Обычная версия

Дарослыя, увага: летнія канікулы!

24.05.2016

Хутка для школьнікаў наступіць доўгачаканая пара летніх канікул, і найпершая задача для нас, дарослых, - захаванне здароўе і жыццё нашых дзяцей, папярэдзіць няшчасныя выпадкі. З 1 мая на Бярэзіншчыне праводзіцца рэспубліканская прафілактычная праграма “Клопат”.

Згодна статыстычных дадзеных, менавіта на час летніх канікул даводзіцца пік дзіцячага траўматызму. Асноўная прычына ўсім вядомая: дзеці часцяком застаюцца без дарослага нагляду і ў выніку становяцца ахварямі дарожных здарэнняў, утапленняў, атручванняў, выпадзенняў з вокан, электратраўм і апёкаў. У рамках праграмы работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з супрацоўнікамі аддзела унутраных спраў і начальнікам Бярэзінскай структуры выратавання людзей на вадзе прыходзяць у школы, каб па-бацькоўску пагаварыць з дзецьмі, засцерагчы іх ад небяспечных сітуацый, у якія могуць патрапіць малыя з-за лішняй цікаўнасці і неабачлівасці. Інспектар міліцыі расказваў пра недапушчэнне знаходжання непаўналетніх на вуліцах горада ў начны час без суправаджэння дарослых, нагадаў пра дарожна-транспартную дысцыпліну. Прадстаўнік службы выратавання распавядаў пра выпадкі дзіцячага траўматызма пры свавольствах з агнем. Служба выратавання на вадзе нагадвае дзецям пра недапушчэнне свавольстваў падчас адпачынку ля вадаема, прыводзіў выпадкі выратавання падлеткаў у раёне. Так, па прачыне гульні дзяцей з агнём летась у раёне адбыліся 2 узгаранні: у Беразіно і Капланцах, а за апошнія 5 гадоў у нашым раёне матросамі службы выратавання на вадзе выратавана 20 чалавек, з іх сямёра – непаўналетнія.

У ходзе выканання названай праграмы таксама запланаваны цікавыя віктарыны для дзяцей з абавязковым уручэннем прызоў.

Напрыканцы неабходна нагадаць дарослым: дзіця бярэ прыклад паводзін менавіта ў сям’і. Калі ласка, расказвайце вашым дзецям пра меры бяспекі на вадзе і  асцярожнае абыходжанне з агнем, і будзьце уласным  прыкладам належных у плане бяспекі паводзін.

Вольга ДАНЭЙКА, інспектар групы прапаганды і навучання Бярэзінскага РАНС

Прочитано 606 раз

Галерея изображений