Акцыя «За бяспеку - разам!» працягваецца. Выратавальнікі, міліцыя, работнікі адукацыі і сацыяльная абароны наведваюць домаўладанні грамадзян, каб напомніць людзям пра ўласную бяспеку. А гэта надзвычай важна, бо пачаўся ацяпляльны перыяд, і колькасць узгаранняў у раёне ўзрасла. На 26 кастрычніка ў раёне адбыліся 24 узгаранні (18 – за аналагічны перыяд мінулага года), 4 чалавекі загінулі ў агні (3 – за увесь папярэдні год). Увага - не толькі адзінокім старым і інвалідам, але і сем'ям, дзеці у якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Беспрацоўе бацькоў, іх злоўжыванне спіртным, сямейныя скандалы, пакіданне дзяцей без нагляду, нават з'яўленне дзіцяці ў позні час на вуліцы горада без суправаджэння дарослых - прычын для пастаноўкі ў «асаблівы спіс» дастаткова. 145 дзяцей з 77 сем'яў Бярэзінскага раёна на 1 кастрычніка знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Наколькі рознымі бываюць бацькі - пераконваемся літаральна адразу. Наведваем шматдзетную сям'ю К. Невялікі вясковы домік, у якім яна жыве, даўно «прасіў» замены электраправодкі, рамонту печы. І не супраць быў, здавалася, каб канфлікты гаспадароў спыніліся. Сям'я выканала рэкамендацыі ўсіх служб і цяпер чакае, пакуль яе здымуць з уліку. Яшчэ адна сям’я з трыма дзеткамі таксама досыць доўга прастаяла на ўліку, і да візітаў служб ставілася вельмі негатыўна. Аднак жа ўсе рэкамендацыі выконвала - і гэта самае галоўнае - і цяпер таксама знятая з уліку ў сувязі з аздараўленнем сітуацыі. А яшчэ адна матуля не лічыць пажарны апавяшчальнік патрэбнай у доме рэччу... Што ж, будзем працягваць працу з гэтай сям'ёй... А сям'я Б. здзівіла нас парадкам у доме, адносіны паміж зусім маладымі бацькамі - спакойныя, гасцей бачыць рады. Здавалася б, што ў іх за прычыны стаяць у «СОПе»? Аказваецца, пасварыліся, паклікалі міліцыю на дапамогу... Цяпер даказваюць службам, што годныя выхоўваць сваіх дзяцей.
Прычыны пастаноўкі на ўлік - розныя. Меры, якія прымаюцца да такіх сем'ям - аднолькавыя: пільны кантроль, рэкамендацыі і патрабаванні ад розных служб нармалізаваць абстаноўку.
Мноства інфармацыі па бяспецы вы знойдзеце на сайце 112. by
Вольга ДАНЭЙКА, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

