Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

Обычная версия

Узаемапаразуменне + бяспечны быт = шчаслівая сям’я

28.10.2016

Прафілактычная акцыя “За бяспеку - разам” у самым разгары, і бярэзінскія выратавальнікі не толькі наведваюць жылле грамадзян, але і ідуць у працоўныя калектывы, каб пагаварыць з людзьмі пра прычыны вогненных здарэнняў. Акрамя таго, толькі за першы тыдзень акцыі праведзены 8 сельскіх сходаў грамадзян, працавалі выратавальнікі і на шасці грамадскіх пунктах аховы правапарадку. Для сацыяльных работнікаў раёна правялі навучальны  семінар па выяўленні парушэнняў мер бяспекі ў дамах, якія яны абслугоўваюць. Асабліва ўражваюць людзей фотаздымкі пажараў, што адбыліся ў раёне ў гэтым годзе, нікога не пакідае раўнадушным фільм пра гібель дзяцей “Цана імгнення”, а памяткі па бяспечнай эксплуатацыі пячнога абсталявання разыходзяцца ў імгненне. Абавязковы дэманструем прынцып дзеяння пажарнага апавяшчальніка і расказваем пра выпадкі гібелі людзей у раёне.  

Беражыце сваю сям’ю, зрабіце ўсё магчымае для прывядзення жылля ў бяспечны стан. Не пакідайце без нагляду малых дзяцей. І ніколі не курыце ў хаце!

Тэлефон службы выратавання – 101, 112.

Вольга ДАНЭЙКА,  інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Прочитано 1098 раз