Адказ відавочны ў першую чаргу для людзей, што займаюцца прафілактыкай пажараў і правапарушэнняў. А гэта – і ратавальнікі, і спецыялісты сельсаветаў, і служба сацыяльнай абароны, і педагогі. можна працягваць. Разам з карэспандэнтам газеты “Бярэзінская панарама” Юліяй Букель аглядавая камісія Багушэвіцкага сельскага Савета адпраўляецца ў чарговы рэйд. Мэта – нагадаць людзям, да чаго вядзе нядбайнасць пры абыходжанні з агнем, дапамагчы не толькі словам, але і справай. У руках – грунтоўны спіс з прозвішчамі і адрасамі. На гэты раз мэта – наведаць інвалідаў першай і другой груп. Менавіта гэтыя людзі надзвычай безабаронныя перад творам бяды. А яшчэ ўзрост і хворобы ўскладняюць і без таго нялегкае становішча інвалідаў. Рэйд праходзіў у весках Вінорава, Міхалева, Якшыцы, Чыжаха, Багушэвічы. Патурбавалі мы і тых, хто моцна сябруе са спіртным. У двух дамах пажылым людзям спатрэбілася дапамога ва ўсталяванні пажарнага апавяшчальніка. Старшыня сельсавета Ермакоў Аляксандр Ільіч неадкладна бярэ ў руку адвертку і дапамагае людзям. Усяго праінструкціравалі пра меры уласнай бяспекі 45 чалавек, уручылі 50 асобнікаў памятак.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды бярэзінскага РАНС

