Так, раённы лагер “Папараць-кветка” першых адпачываючых прыме ўжо 15 чэрвеня. Працаваць ён будзе ў тры змены: з 15 чэрвеня па 2 ліпеня, з 5 па 22 ліпеня, з 25 ліпеня па 11 жніўня.
Асобна трэба сказаць пра профільныя аздараўленчыя лагеры. Тут змена доўжыцца 9 дзён. Так, работа палатачнага перасоўнага лагера ДУА “Турыстычны цэнтр “Юнацтва” будзе наладжана ў дзве змены – з 6 па 14 ліпеня і з 12 па 28 жніўня. Профільны лінгвістычны лагер “Паліглот” чакае лепшых знаўцаў замежнай мовы на адпачынак з 15 па 23 чэрвеня.
Ды і выратавальнікі збіраюцца ўзяць дзятву пад асаблівы кантроль з 15 па 29 чэрвеня. З 24 чэрвеня па 2 ліпеня актыўную спартыўную дзятву запросіць аздараўленчы лагер кругласутачнага знаходжання спартыўна–аздараўленчага профілю “Алімп”. Раім звярнуць увагу і на лагер працы і адпачынку “Мерыдыян”, які будзе працаваць на базе Гарэніцкай СШ з 5 па 13 ліпеня.
Грунтоўна прадумана работнікамі адукацыі і праграма аздараўленчых летнікаў дзённага знаходжання. Яны будуць працаваць сёлета ў дзве змены: з 1 па 20 чэрвеня і з 3 па 22 жніўня на базе раённай комплекснай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву, Бярэзінскай гімназіі, Багушэвіцкай і Дзмітравіцкай сярэдніх школ.

