Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

Обычная версия

Здарэнне ў купальскую ноч

07.07.2020

У мінулую ноч у Бярэзінскім раёне адбылося здарэнне, у выніку якога траўміраваўся мужчына.

Кампанія маладых людзей адзначала Купалле ля ракі непадалек ад аграгарадку Мікулічы. Па неасцярожнасці адзін з маладых людзей ледзь не ўпаў у касцер, яго паспеў адштурхнуць мясцовы фельчар, мужчына 1997 года нараджэння. Але, ратуючы сябра, сам не ўтрымаўся і папаў у агонь. Вынік – апекі 9-ці працэнтаў цела, больш пацярпелі ніжнія канечнасці. Малады доктар сам апрацаваў рану і выклікаў “хуткую дапамогу”. Зараз ён шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне УЗ “Бярэзінская цэнтральная раённая бальніца”.

Ратавальнікі нагадваюць: агонь і вада – не тыя стыхіі, з якімі варта жартаваць ці пераменьшваць іх небяспеку. Будзьце акуратныя пры распальванні волгнішчаў, кантралюйце дзеянні людзей, што адпачываюць разам з вамі. Ужыванне спіртных напояў можа стаць фактарам, што прывядзе да траўмы ці гібелі. Папярэдзіць няшчасце – у вашых сілах: выратуе толькі асабістая абачлівасць і асцярожнасць.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Прочитано 173 раз