Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

Обычная версия

Пажар у Слабадзе, альбо Iзноў вiнаватая печка

28.08.2020

Вечар 24 жніўня быў ушчэнт сапсаваны для сям’і бярэзінцаў, што прыехалі адпачыць на дачу ў веску Слабада.

Гаспадар пачаў рабіць звыклае - распальваць печку ў лазні. Праз некаторы час людзі пачулі трэск, выбеглі з хаты. На той час ужо гарэў дах лазні. Як высветлілася, металічная печка ў лазні была самаробная, мела металічны комін, ад перанакалу якога і пачала гарэць драўляная столь. Людзі не пацярпелі.

З-за парушэнняў нормаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі і ўсталяванні печы нярэдка гараць жылыя дамы, гінуць у агні людзі. 40 працэнтаў пажараў у Бярэзінскім раёне ў гэтым годзе адбыліся з-за няспраўных печаў і парушэнняў людзьмі павілаў карыстання імі. Так, у аграгарадку Лешніца гарэў хляўчук, у весцы Журавок - нежылы дом. У аграгарадку Капланцы з-за недастатковай супрацьпажарнай раздзелкі загарэўся дом, а праз некаторы час у тым жа населеным пункце гарэла гаспадарчая пабудова. З-за перанакалу печы ў Беразіно загарэлася лазня, а ў садовым таварыстве “Гурэшчына” - лазня. У весцы Костаўшчына растапліванне печкі закончылася пажарам, апекі атрымалі пенсіянеры.

Каб не прыйшлося прасiць дапамогі па тэлефоне 101, памятайце:

- самая надзейная печка – з чырвонай цэглы, яе комін павінен быць з гэтага ж матэрыялу;

- у печы не павінна быць расколін, а комін трэба пабяліць вапнавым растворам. Робіцца гэта для таго, каб на белым фоне можна было заўважыць новыя расколіны;

- у ацяпляльны сезон ачышчайце комін ад сажы адзін раз у 3 месяцы;

- печ і дымавая труба ў месцах злучэння з драўлянымі перакрыццямі павінны мець патаўшчэнне цаглянага мура - разделку;

- каб вуглі, што выпалі з печкі, не прывялі да пажару, прыбіце перад топкай на драўляным падлозе металічны ліст памерамі 50х70 см;

- ні ў якім разе не выкарыстоўвайце пры падпалцы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці;

- небяспечна пакідаць адчыненымі топачныя дзверцы, гэта прамы шлях да пажару;

- трымайце не менш як за паўтары метры ад печы вопратку, мэблю, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы;

- попел і перагарэлае вуголле выкідвайце не бліжэй за 10 метраў ад будынкаў;

- не пакідайце без нагляду печку, што топіцца, і не дазваляйце дзецям самастойна іх распальваць.

Вольга Данэйка, iнспектар прапаганды Бярэзiнскага раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях

Прочитано 96 раз

Галерея изображений