Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (01715) 5-58-41

Понедельник, 07 августа 2017 года, 11:42

Выратавальнікі штодзень кантралююць бяспечнасць правядзення зернеўборкі

Источник  Соб. Инф.
Выратавальнікі штодзень кантралююць бяспечнасць правядзення зернеўборкі

 

Поўным ходам ідзе зернеўборка-2017 на ўраджайных палях Бярэзіншчыны. Работа няпростая, зменлівае надвор’е таксама дыктуе свае правілы. Раённыя ратавальнікі пастаянна выязджаюць у месцы ўборкі  і далейшай апрацоўкі зерня, каб пракантраляваць бяспечнасць гэтых работ. З мэтай кансультацыйнай дапамогі да нас далучыліся і калегі з Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У чарговы раз правяраецца наяўнасць сродкаў пажаратушэння на камбайнах і зернесушыльных комплексах, сельгасработнікі дэманструюць свае веды парадку дзеянняў пры ўзгараннях тэхнікі, іржышча. Ратавальнікі  правяраюць і гатоўнасць спецыяльнай тэхнікі прадпрыемства патушыць агонь, калі спатрэбіцца. У цэлым жніво ідзе ў штатным рэжыме, без надзвычайных здарэнняў.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Прочитано 39 раз (а)

Галерея изображений