Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (1715) 5-58-41

 

Четверг, 15 февраля 2018 года, 11:44

Пажары працягваюцца, нягледзячы на актыўную прафілактыку…

Пажары працягваюцца, нягледзячы на актыўную прафілактыку…

З першага лютага ў раёне распачалася прафілактычная акцыя ратавальнікаў “Бяспека – у кожны дом!”. Яе мэты – папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх. Мерапрыемствы ўжо прайшлі ў тэратарыяльным цэнтры абслугоўвання насельніцтва, запланаваны мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі, у сельгаспрадпрыемствах. Актыўна абследуецца жылы сектар грамадзян. Але ж неабачлівасць людзей пры абыходжанні з агнем не дазваляе ратавальнікам “узяць верх” на вогненнымі здарэннямі адной толькі прафілактыкай. Так, 11 і 12 лютага гарэлі бані ў в.Жарамец Паплаўскага сельсавета. У абодвух выпадках прычына – адна: эксплуатацыя няспраўных печаў. Перанапал печак, шматлікія расколіны ў кладцы  прывялі да пажару. Людзі не пацярпелі. Раённыя ратавальнікі звяртаюцца да ўсіх грамадзян: прапісная ісціна “Агонь памылак не даруе!” заўседы будзе актуальная. Вучыцеся на памылках пагарэльцаў, а не на ўласных!

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

253 раз (а)

Галерея изображений