Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (1715) 5-58-41

 

Пятница, 18 января 2019 года, 8:03

Заўтра Беларусь адзначыць Дзень выратавальніка

Заўтра Беларусь адзначыць Дзень выратавальніка

Заўтра, 19 студзеня, Беларусь адзначыць Дзень выратавальніка. Пра тое, чым выратавальнік адрозніваецца ад пажарнага, якія дасягненні мае служба ратавання раёна, расказвае начальнік Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Віктаравіч Андрыевіч:

- Прафесійная пажарная ахова існуе у Беларусі больш за 165 гадоў, і штогод 25 ліпеня краіна адзначае Дзень пажарнай службы. А вось Дзень выратавальніка – яшчэ вельмі маладое свята. 19 студзеня яно адзначыць сваё 20-годдзе. У 1998 годзе пажарную службу вылучылі са складу Міністэрства ўнутраных спраў, а згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №35 ад 19 студзеня 1999 года зацверджана Палажэнне аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. Гэты дзень і быў аб’яўлены Днем выратавальніка Рэспублікі Беларусь. З тае пары пажарных называюць выратавальнікамі. І нездарма: значна пашырыўся спектр работ, якія яны выконваюць: акрамя тушэння пажараў, гэта і ратаванне людзей на вадзе, пры дарожна-транспартных здарэннях, пры выбухах, падтапленнях, ураганах і многіх іншых сітуацыях тэхнагеннага і прыроднага характару.

За апошнія два дзесяцігоддзі ратавальнікі Бярэзінскага раёна паспяхова ліквідавалі 1030 пажараў, выратавалі вялізную колькасць матэрыяльных каштоўнасцей. Ні адзін год не абходзіцца без выпадкаў ратавання людзей з агню. Штогод мы ўдасканальваем тэхнічную базу аддзела. Без прафесійнай тэхнікі ў сучасны век працаваць вельмі складана, тым больш у нашай рабоце. Тут часта секунды становяцца вырашальнымі у справе ратавання чалавечага жыцця. Так, у мінулым годзе мы закупілі выратавальныя касцюмы і гідракосцюм для ратавання людзей на вадзе, шэсць камплектаў формы для ліквідацыі гнёздаў жалоносных насякомых, прыстасаванне для выратавання людзей у калодзежах. Другі па ліку пажарны аўтамабіль МАЗ-дзясяцітоннік з'явіўся на ўзбраенні бярэзінскіх ратавальнікаў у 2018 годзе. Яшчэ дзесяць гадоў таму назад толькі марыць прыходілася пра тэхніку, што зараз маецца ў аддзеле.

У мінулым 2018 годзе ў раёне не дапушчана  буйных надзвычайных сітуацый і росту гібелі людзей у агні. А самае галоўнае наша дасягненне - на 10 працэнтаў зніжана колькасць пажараў. Гэта стала магчымым дзякуючы планамернай рабоце па інфармаванні і навучанні насельніцтва. Мы ідзем з прафілактычнымі гутаркамі ў кожны працоўны калектыў, у школу, сельсавет, правяраем прыватнае жыллё грамадзян. Працуем са ўсімі – пачынаючы з дзетак-дашкольнікаў і заканчваючы людзьмі сталага ўзросту. У мінулым годзе ў дзіцячым садку «Крынічка» пры падтрымцы яго кіраўніцтва створана адкрытая гульнёвая пляцоўка для навучання дзяцей “Дапамога побач”, а ў   бальніцы абсталяваны па ратавальнай тэматыцы гульнёвы ​​пакой для матуль і дзетак, што лечацца ў педыятрычным аддзяленні. У раёне можна бачыць аўтобусы з проціпажарнай рэкламай, білборды і банеры, графіці на будынках. Усе гэта мы робім пры падтрымцы мясцовых органаў улады і прадпрыемстваў раёна толькі з адзінай мэтай – папярэдзіць пажары і гібель людзей у агні.  

Наша дасягненне - гэта і работнікі аддзела, заслугі якіх заўсёды адзначаюцца на самым высокім узроўні. Зараз у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях працуюць 70 чалавек. Кожным з іх я ганаруся, кожны ўносіць свой выдатны ўклад у агульную справу ратавання людзей ад надзвычайных сітуацый. Службу яны нясуць у пяці падраздзяленнях: у цэнтральнай выратавальнай часці ў Беразіно і на выратавальных пастах. Пасты знаходзяцца ў весках Брадзец, Мікулічы, Любушаны, Міхалёва. Узровень прафесійнай падрыхтоўкі кожнага нашага ратавальніка -  ад вадзіцеля да намесніка начальніка – вельмі высокі. Дарэчы,  нават у прафесійнае свята яны будуць працаваць: правяраць жылы сектар грамадзян, забяспечваць бяспеку людзей у месцах з масавым знаходжаннем людзей – ля купелей, дзе вернікі будуць збірацца ў свята Хрышчэння Гасподня. Прыемна, што аддзел амаль штогод папаўняецца жанчынамі ў пагонах. Як паказвае жыццё, дзяўчаты ні ў чым не саступаюць моцнаму полу – ні ў вытрымцы, ні ў прафесійных ведах.

Віншую ўсіх нашых работнікаў са святам! Жадаю кожнаму дабрабыту ў сям’і, здароўя, поспехаў. Няхай надзвычайных сітуацый будзе як мага меней! Са святам, паважаныя выратавальнікі!

107 раз (а)

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://berezino.minsk-region.gov.by/ru/novosti/novosti-rajona-2/item/5187-za%D1%9Etra-belarus-adznachyts-dzen-vyratavalnika.html#sigProGalleria017200151a