Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (1715) 5-58-41
Режим работы:
понедельник-пятница
с 8.00.до17.00, обед с 13.00-14.00

Среда, 10 апреля 2019 года, 11:24

Выступаем за бяспеку “ўсім мірам” (Бярэзінскі раён)

Выступаем за бяспеку “ўсім мірам” (Бярэзінскі раён)

Прадухіліць вогненныя няшчасці, зменшыць колькасць правапарушэнняў – зрабіць гэта раэльна, калі аб’яднаць намаганні розных служб. У рамках акцыі “За бяспеку разам!” ратавальнікі, работнікі газавай гаспадаркі і спецыяліст Пагосцкага сельсавета Бярэзінскага раёна адправіліся ў рэйд па весках Задуброўе, Вяззе, Клубча, Бярозаўка.

Увага - людзям, якія па меры росту прыхільнасці да спіртнога губляюць прыхільнасць да бяспечнага жыцця і цікавасць да ўласнай будучыні. Не абмінаем двары шматдзетных сем’яў. Састарэлыя людзі таксама чакаюць нашай увагі. Як правіла, парушэнні пажарнай бяспекі – вельмі падобныя: непатынкаваныя коміны, адсутнасць батарэйкі ў апавяшчальніку, расколіны вакол топліўнай дзверкі.  У кожным доме размаўляем з людзьмі, пакідаем памяткі, тлумачым вынікі невыканання правілаў бяспекі. Абавязкова нагадваем паследствы неакуратнага спальвання смецця і выпальвання сухастою. Па выніках рэйда рыхтуюцца пісьмы ў сельсавет, аддзел унутраных спраў і раённую бальніцу аб правядзенні дадатковай работы з людзьмі, што злоўжываюць спіртным. Акцыя працягваецца.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

76 раз (а)

Галерея изображений