Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (1715) 5-58-41
Режим работы:
понедельник-пятница
с 8.00.до17.00, обед с 13.00-14.00

Четверг, 02 мая 2019 года, 9:30

Не сціхаюць пажары ў раёне…

Не сціхаюць пажары ў раёне…

 

Амаль штодня статыстыка пажараў у раёне папаўняецца новымі сумнымі фактамі. Па-ранейшаму людская неабачлівасць пры абыходжанні з агнем пазбаўляе іх маёмасці і ставіць пад пагрозу здароўе і жыцце. Так, увечары 30 красавіка ратавальнікі тушылі пажар у весцы Мачаск Пагосцкага сельсавета. Тут гарэў сарай і гараж. Як высветлілася, жанчына-пенсіянерка распаліла ў двары самаробную печ.  І не ўгледзела, як ад печы ўспыхнулі дровы, што ляжалі побач, а ад дроў полымя перакінулася на сарай і гараж. Людзі не пацярпелі. Нагадваем: для прыгытавання ежы жывелам павінны выкарыстоўвацца толькі печы завадскога спосабу вырабу. Акрамя таго, на увесь час топкі печ не павінна заставацца без нагляду.

У гэты ж дзень гарэла на вялікай плошчы трава на беразе ракі Бярэзіны каля вескі Прыбрэжнае. Пешага мая ратавальнікі тушылі пажары травы у весцы Шавярнічы і на полі паміж вескамі Арэшкавічы і Наваселле. Усе гэтыя пажары звязаны з дзейнасцю чалавека: хутчэй за ўсе, прычынай сталі неахайна кінутыя ў сухую траву недакуркі. Віноўнікі здарэнняў устанаўліваюцца, ім пагражаюць немалыя штрафы.

У чарговы раз служба ратавання нагадвае: на тэрыторыі раёна дзейнічае забарона на наведванне лясоў. Штрафы за парушэнне гэтай забароны могуць дасягаць 25 базавых велічынь, а гэта 637,5 рублеў.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

84 раз (а)

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://berezino.minsk-region.gov.by/ru/novosti/novosti-rajona-2/item/5783-ne-stsihayuts-pazhary-%D1%9E-rayone.html#sigProGalleriaad409e5e70