Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (1715) 5-58-41
Режим работы:
понедельник-пятница
с 8.00.до17.00, обед с 13.00-14.00

Пятница, 10 мая 2019 года, 10:42

“Як-небудзь потым…” – гэта не пра рамонт печкі і праводкі!

“Як-небудзь потым…” – гэта не пра рамонт печкі і праводкі!

 

Напярэдадні дня вялікай Перамогі ў весцы Арэшкавічы Дзмітравіцкага сельсавета здарыўся сур’езны пажар. Ноччу 8 мая тут згарэў жылы дом і сарай, яшчэ дзве сельскагаспадарчыя пабудовы пашкоджаны агнем. Цуд выратаваў жыццё трох чалавек: з-за пашкоджання электраправодкі раптам загарэлася ляпмачка, і людзі прачнуліся. На той момант ужо гарэў дах і штосьці зрабіць сваімі сіламі было немагчыма. Заставалася толькі чакаць пажарныя падраздзяленні… Самае галоўнае – людзі ўратаваліся, своечасова пакінуўшы  дом.  Разглядаюцца дзве прычыны пажару: расколіны дымаходу на гарышчы і няспраўнасці электраправодкі. Як высветлілася, дом быў куплены год таму назад, і новыя гаспадары добра ведалі: печ няспраўная, электраправодку трэба замяніць. Для высвятлення прычыны спатрэбіцца час, але відавочна наступнае: толькі з-за асабістай халатнасці людзі патрапілі ў бяду.

“Як-небудзь потым”, паважаныя грамадзяне, можна памяняць вокны, мэблю ці паставіць новы плот. А вось пачаць рамонт печкі, электраправодкі - гэтым трэба заняцца сёння ж! Роўна, як і купіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Грэбаванне простымі і такімі важнымі парадамі ратавальнікаў, як паказвае жыццё, часта б’е надзвычай балюча.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях  

121 раз (а)

Галерея изображений