Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (01715) 5-58-41

Четверг, 10 августа 2017 года, 9:24

Бяспечнае жыццё – галоўны наш дэвіз!

Источник  Соб. Инф.
Бяспечнае жыццё – галоўны наш дэвіз!

 

У гэтым запэўнілі бярэзінскіх ратавальнікаў дзеці, што адпачываюць зараз у трэцяй змене аздараўленчага лагера “Папараць-кветка”. Разам з кіраўніцтвам лагера ратавальнікі загадзя абмеркавалі  агульналагерную гульню “У краіне бяспечнага дзяцінства”: згодна задумцы, дзеці павінны прайсці іспыты на васьмі розным станцыях, па якіх рухаліся згодна карты-схемы лагера. Надвор’е выдалася надзвычай спрыяльным, таму ўсе прайшло, як і чакалася: дзеці адказвалі на пытанні на станцыях “Мой бяспечны дом”, “Сонца, паветра, вада – нашы лепшыя сябры!”, “Ідзем у паход!”, “Наперад у гісторыю!”, спаборнічалі ў спартыўных эстафетах, апраналі баявое адзенне ратавальнікаў, праяўлялі творчыя здольнасці на станцыі “Мы – вяселыя рабяты!”. Напрыканцы ўсе атрады сабраліся ў “штабе”, дзе атрымалі карткі і агульнымі намаганнямі склалі з іх лейтматыў мерапрыемства: “Бяспечнае жыццё – галоўны наш дэвіз!”. Падарункамі ад службы ратавання мы парадавалі кожнае дзіця - незалежна ад выніку спаборніцтваў. Самае важнае – дзеці не толькі атрымалі  задавальненне ад свята і ўдосталь набегаліся, але і ўспомнілі ўсе самыя важныя правілы ўласнай бяспекі.

          Падключыліся да акцыі начальнік раённай службы ратавання людзей на вадзе Юрый Міхайлавіч Палянскі, курсанты Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча і дзве прыгажуні з ліку юных ратавальнікаў  клуба “Сірэна” Цэнтра  дзіцячай творчасці.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Прочитано 37 раз (а)

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://berezino.minsk-region.gov.by/ru/novosti/novosti-rajona/item/3105-byaspechnae-zhytstsyo-%E2%80%93-galo%D1%9Eny-nash-deviz.html#sigProGalleriabd981f2954