Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (01715) 5-58-41

 

Четверг, 07 декабря 2017 года, 9:11

У гандлевым цэнтры “Трыо” прайшла акцыя ратавальнікаў “Не прапальвай сваё жыццё!”

Источник  Соб. Инф.
У гандлевым цэнтры “Трыо”  прайшла акцыя ратавальнікаў “Не прапальвай сваё жыццё!”

 

Пазмагацца з самаўпэўненай цыгарэтай, асвоіць прыёмы аказання медыцынскай дапамогі пры неадкладных станах, абмяняць цыгарэту на салодкі падарунак, прайсці тэст “Ганарымся, што навучылі!”  - усё гэта маглі зрабіць бярэзінцы 1 снежня ў гандлёвым цэнтры «Трыо». Тут прайшоў апошні этап акцыі ратавальнікаў «Не прапальвай сваё жыццё!». Мэта акцыі – звярнуць увагу людзей на курэнне як асноўную прычыну пажараў і гібелі людзей. Мы бачылі, як чуйна людзі рэагуюць на карысную інфармацыю пра пажары і іх прычыны, з ахвотай ідуць да медработнікаў, каб навучыцца рабіць штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца… За 2 гадзіны акцыі мы раздалі больш за 300 асобнікаў буклетаў, улётак, памятак. Моладзь з РК ГА “БРСМ” прапаноўвала курцам абмяняць цыгарэту на салодкі падарунак. Адказна папрацавалі на акцыі і юныя ратавальнікі з клуба «Сірэна» Цэнтра дзіцячай творчасці і іх кіраўнік Ірына Грыгор’еўна Осіпава. А дырэктар гандлёвага цэнтра Максім Анатольевіч Касоўскі прапанаваў часцей прыходзіць з акцыямі і паабяцаў усялякую падтрымку!

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Прочитано 54 раз (а)