Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (01715) 5-58-41

 

Вторник, 13 февраля 2018 года, 14:34

Нясумныя гутаркі пра самае галоўнае

Источник  Марина Маглыш-Калинина
Нясумныя гутаркі пра самае галоўнае

На тэрыторыі раёна праходзіць акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях “Бяспека – у кожны дом!”. Так, ратавальнікі ўжо двойчы наведалі аддзяленне дзеннага знаходжання для асоб пажылога ўзросту ДУ “Бярэзінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Яго пастаянна наведваюць пенсіянеры, дзе яны нясумна праводзяць час - займаюцца творчасцю, спяваюць, вядуць гутаркі па інтарэсах. Не сакрэт, што пажылыя людзі - у зоне асаблівай рызыкі, і пажар ў іх доме  можа стаць фатальным. “Вініць” тут можна парушэнні ў людзей зроку і слыху, праблемы з памяццю, няздольнасць самастойна выправіць недохопы па пажарнай бяспецы ў сваім жыллі. Удзельнікам гутаркі расказалі пра пажары ў Бярэзінскім раёне і іх прычыны. Надзвычай актыўна жанчыны – а іх было большасць – цікавіліся, дзе можна набыць пажарны апавяшчальнік і чаму такое звыклае дзеянне – пакіданне тэлевізара ў рэжыме “чакання” - можа прывесці да бяды. Такая актыўнасць – прыемная: калі людзі задаюць пытанні, выказваюць праблемныя моманты, значыць, інфармацыя іх закранула і прымусіла  задумацца пра ўласную бяспеку! Напрыканцы ўсе жадаючыя запоўнілі анкеты і атрымалі буклеты і ўлеткі ад ратавальнікаў.

У планах ратавальнікаў – наведаць з прафілактычнымі мерапрыемствамі школы, сельгаспрадпрыемствы.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Прочитано 50 раз (а)

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://berezino.minsk-region.gov.by/ru/novosti/novosti-rajona/item/3849-nyasumnyya-gutarki-pra-samae-galo%D1%9Enae.html#sigProGalleriadb8ed5c7ae