Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (1715) 5-58-41

 

Понедельник, 12 марта 2018 года, 8:38

Акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім! » у Бярэзінскім раёне

Источник  Соб. Инф.
Акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім! » у Бярэзінскім раёне

 

Ад непрадбачаных сітуацый ніхто не застрахаваны. І толькі важкія веды чалавека і яго дакладныя дзеянні дапамогуць у экстранную хвіліну. Задача раённых ратавальнікаў – напомніць пра гэта людзям. У Бярэзінскім раёне пачалася акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»: ратавальнікі ўжо правялі навучальныя эвакуацыі і ўрокі бяспекі ў школах раёна. Што прыемна, нашы дзеці выдатна «падкаваныя» ў галіне ведаў пра асабістую бяспеку, а вось аб сігнале грамадзянскай абароны «Увага ўсім!» многія дзеці і дарослыя чулі ўпершыню. Як і чакалася, удзельнікі акцыі задавалі шмат пытанняў. Ды і правільных адказаў на заданні ратавальнікаў у іх знайшлося таксама зашмат! Акцыя працягваецца, і ў планах ратавальнікаў - нямала добрых спраў па абароне людзей ад вогненнай бяды.

Нагадваем: сігнал “Увага ўсім!” – гэта гук сірэны. Ён падаецца пры аварыях на прадпрыемствах, пры іншых небяспечных сітуацыях, здольных прынесці шкоду значнай колькасці людзей на пэўнай тэрыторыі. Калі вы пачулі гэты сігнал, уключыце радыё, тэлевізар, інтэрнэт. Вам раскажуць, што здарылася і як сябе весці далей, каб зберагчы здароўе і жыцце.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Прочитано 127 раз (а)

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://berezino.minsk-region.gov.by/ru/novosti/novosti-rajona/item/3947-aktsyya-dzen-byaspeki-uvaga-%D1%9Esim--u-byarezinskim-rayone.html#sigProGalleriaa3d023e2e6