Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (01715) 5-58-41

 

Четверг, 12 апреля 2018 года, 15:49

Супраць надзвычайнай сітуацыі - не ў адзіночку, а пры падтрымцы БРСМ

Источник  Соб. Инф.
Супраць надзвычайнай сітуацыі - не ў адзіночку, а пры падтрымцы БРСМ

11 красавіка бярэзінскія  ратавальнікі правялі тактыка-спецыяльныя вучэнні ў  Бярэзінскай цэнтральнай раённай бальніцы, установах адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.Беразіно", "Сярэдняя школа №3 г.Беразіно». Вучэнні арганізавалі пры ўдзеле кіраўніцтва і актывістаў раённага камітэта ГА «БРСМ». Такія сумесныя трэніроўкі ставілі мэтай адпрацаваць дзеянні работнікаў названых аб'ектаў па эвакуацыі людзей, навучанне БРСМ-аўцаў асновам прафілактычнай работы з грамадзянамі, а таксама выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў моладзі.

Паводле легенды, у кожным з гэтых устаноў адбыўся пажар. Дзве хвіліны пасля паведамлення на лінію 101 - і аўтамабілі ратавальнікаў прыбываюць да месца здарэння. Актывісты БРСМ дапамагаюць на эвакуацыі: адводзяць людзей далей з будынка, тлумачаць незадаволеным - а яны таксама былі - сэнс і карысць вучэнняў. Надзвычайныя сітуацыі на ўсіх аб'ектах ліквідавалі хутка і прафесійна.

У планах - далейшае плённае супрацоўніцтва з саюзам моладзі.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Прочитано 52 раз (а)

Галерея изображений