У ім удзельнічала больш за 800 чалавек. З 26-і танцавальных калектываў прадстаўнікам Нясвіжчыны, а гэта танцавальны калектыў «Аксаміт» філіяла «Нясвіжскае УМГ» ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» (кіраўнік калектыву — Кацярына Лабаза), у ліку трох намінантаў прысуджана першае месца. Народны танцавальны калектыў «Узорыца» (кіраўнік — Наталля Сабіч) Гарадзейскага цукровага камбіната заняў трэцяе месца.

