Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (1715) 5-58-41

 

Среда, 04 июля 2018 года, 12:39

Адпачынак дзяцей у лагеры “Папараць-кветка”: без ратавальнікаў – ніяк!

Источник  Соб. Инф.
Адпачынак дзяцей у лагеры “Папараць-кветка”: без ратавальнікаў – ніяк!

 

Першая змена аздараўленчага лагера “Папараць-кветка” Бярэзінскага раёна прыняла на аздараўленне ў чэрвені 78 дзяцей. Візіту раённых пажарных разам са службай ратавання людей на вадзе дзеці чакалі ўжо даўно. Праводзіць мерапрыемства дарослым ратавальнікам дапамагалі дзяўчаты з клуба юных ратавальнікаў “Сірэна”. У рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” з дзецьмі пагаварылі пра самыя важныя правілы на зямлі - правілы бяспекі, правялі гульні “Пажарная каманда”, “Прычыны пажараў”, “Правільна-няправільна”. Насамрэч дзеці чакалі галоўнага “шоу” – дэманстрацыі пажарнай тэхнікі на стадыёне і воднай феерыі. Удосталь намераўшы адзенне выратавальнікаў і паспрабаваўшы ў дзеянні гідраўлічны інструмент, дзеці змаглі самастойна падаць ваду з пажарнага ствала і адчуць, наколькі гэта нялегкая справа – быць ратавальнікам. А самае прыемнае – яны раз-пораз  аказваліся аблітымі воднымі пырскамі, што з’явілася ў летні дзень сапраўдным задавальненнем для дзятвы!

Лета пройдзе, а ўражанні застануцца. А яшчэ ў памяці нашых дзяцей застануцца самыя важныя правілы – правілы ўласнай бяспекі.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Прочитано 44 раз (а)

Галерея изображений