Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (1715) 5-58-41

 

Понедельник, 11 февраля 2019 года, 8:02

Самі правапарадак не парушаюць, і іншым не дазваляюць!

Самі правапарадак не парушаюць, і іншым не дазваляюць!

У Бярэзінскім райаддзеле па надзвычайных сітуацыях штодзень чуюцца дзіцячыя галасы: тут ідуць заняткі клуба юных ратавальнікаў “Сірэна”. У адзін з дзён лютага тут было шумна яшчэ і таму, што да ратавальнікаў завіталі іх сябры – моладзь з раённага камітэту грамадскага аб’яднання “Беларускі маладзежны саюз моладзі”.

Гэтых юнакоў і дзяўчат часта можна бачыць у горадзе у складзе атрадаў аховы правапарадку. Атрады маюць сваёй мэтай і папярэжданне пажараў, навучанне грамадзян правілам пажарнай бяспекі. Але ж веды падлеткаў у пытаннях бяспекі, магчыма, патрабуюць удасканалення. Юнакам і дзяўчатам расказалі пра гісторыю пажарнай службы Беларусі, акрэслілі спектр работ, што выконваюць ратавальнікі. Фільм “Паводзіны пры пажары” дапоўніў словы інспектара прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Віктарына з падарункамі прыйшлася вельмі дарэчы, галоўным з якіх быў аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Яго панесла дадому Лізавета Волк: дзяўчына граматна расказала ўсім пра карысць апавяшчальніка і прынцып яго дзеяння, за што і атрымала карысны прыбор у падарунак. Таксама падлеткі даведаліся пра асноўныя парушэнні правілаў бяспекі ў жыллі, якія найчасцей прыводзяць да вогненнай бяды, аповед падмацоўваўся слайдамі з выявамі пажараў. Далей кожны змог пазнаёміцца з тэхнікай ратавальнікаў. На памяць у нашых сяброў застануцца буклеты “Правілы паводзінаў у розных надзвычайных сітуацыях” і карысныя веды пра ўласную бяспеку.

У планах, якія абавязкова збудуцца, – далейшае плённае супрацоўніцтва ратавальнікаў з саюзам моладзі.  

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

58 раз (а)