Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (1715) 5-58-41
Режим работы:
понедельник-пятница
с 8.00.до17.00, обед с 13.00-14.00

Понедельник, 11 февраля 2019 года, 13:17

Каб не згарэць, дастаткова неабыякавасці…

Каб не згарэць, дастаткова неабыякавасці…

На працягу лютага ў Бярэзінскім раёне праходзіць месячнік пажарнай бяспекі. У рабоце, што праводзіцца з грамадзянамі, задзейнічаны ўвесь патэнцыял райаддзела па надзвычайных сітуацыях і мясцовых органаў улады.

Дапамагаюць і іншыя суб’екты прафілактыкі. Грамадзяне павінны быць гатовымі да таго, што ў дзверы могуць пастукацца таксама і міліцыянеры, і работнікі энерганагляду, сацыяльнай і іншых служб. Робіцца гэта з мэтай засцерагчы жыццё людзей і іх маёмасць ад пажараў, праінфармаваць насельніцтва пра прычыны ўзгаранняў, переканаць паставіць у дамах пажарныя апавяшчальнікі, дапамагчы грамадзянам, ўто маюць патрэбу ў дадатковай сацыяльнай абароне. Толькі за першы тыдзень месячніка правераны 1715 домаўладанняў. Найбольш распаўсюджаныя парушэнні правіл пажарнай бяспекі, здольныя прывесці да пажару – курэнне ў доме і пакіданне недакуркаў па-за попельніцай, топка печаў з расколінамі і няспраўнымі дзверкамі, пакіданне рэчаў на гарачых ляжанках, перагрузка электрасеткі  і пакіданне электрапрыбораў у рэжыме “чакання”, заклейванне шпалерамі электраправадоў. Калі вы ігнаруеце рэкамендацыі службы ратавання, то “чырвоны певень” рана ці позна клюне, і надзвычай балюча. Тады вінаваціць будзе некага, акрамя сябе самога.  Адрамантуйце печы, сачыце за спраўнасцю электраправодкі, замяніце батарэйку ў пажарным апавяшчальніку. Альбо купіце, калі не маеце яго, і ў свае жыллё, і для пажылых родзічаў. Меры – нескладаныя! Выконваць іх – легка!

За першы месяц 2019 года ў раёне адбыліся тры пажары. У кожным з іх гаспадары пагрэбавалі самыіи элементарнымі правіламі бяспекі.

Беражыце сябе! Тэлефон службы ратавання – 101, 112.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

83 раз (а)

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://berezino.minsk-region.gov.by/ru/novosti/novosti-rajona/item/5293-kab-ne-zgarets-dastatkova-neabyyakavastsi.html#sigProGalleria5e1380745c