Але віншаванне прайшло ўрачыста, па-сямеёнаму, цёпла і душэўна.Шчырыя словы віншаванняў, падзяку работнікам Бярэзінскай ЦРБ і Бярэзінскага РЦГЭ выказвалі начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінаблвыканкама Мікалай Кухавец, старшыня Бярэзінскага райвыканкама Аляксандр Бабічаў, намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі, галоўныя ўрачы Бярэзінскай ЦРБ Крысціна Крук і Бярэзінскага РЦГЭ Вадзім Буйніцкі, старшая медыцынская сястра райбальніцы Таццяна Ліпніцкая.Вядома ж, свята не абышлося без узнагарод — лепшыя медыцынскія работнікі Бярэзіншчыны былі адзначаны граматамі, падзячнымі лістамі ад Мінаблвыканкама, райвыканкама, а таксама ЦРБ і РЦГЭ. Віншуем!

