Супрацоўнікі бібліятэкі прадставілі школьнікам віртуальнае творчае дасье гарадской дзіцячай бібліятэкі – дыпламанта ХХVІІ рэспубліканскага конкурса “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” за рэалізацыю літаратурна – мастацкага праекта “Расцём разам з кнігай” у намінацыі “За патрымку і развіццё чытання”.
Прыцягальнасць бібліятэцы надаюць аматарскія аб’яднанні для дзяцей і школьнікаў, якія прэзентаваў рэкламны відэаролік “Клубы па інтарэсах—на ўсе інтарэсы”. Агіт–трыбуна “Клуб “Класная кампанія” адкрывае новы сезон” пазнаёміла рабят з цікавымі мерапрыемствамі клуба на верасень-снежань,заклікала цікава праводзіць пазаўрочны вольны час.

