Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

Обычная версия

Сеанс смехатэрапіі для пажылых людзей

01.10.2020

Правесці дзень пажылых людзей гараджане сталага ўзросту змаглі ў добрым настроі з карысцю для здароўя.

Супрацоўнікі Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі прапанавалі шаноўным землякам сеанс смехатэрапіі “Быць вясёлым - здорава!”, які адбыўся 30 верасня ва ўтульным фае гарадскога кінатэатра “Юбілейны”. Гумарыстычна-сатырычныя інтэрмедыі цыкла “Гумар пад вясёлым парасонам” прадставіў бібліятэчны мона-тэатр “Сатырыкон”. Самым вясёлым былі ўручаны прызы. Эфект сеанса смехатэрапіі замацавала раздача вітаміна-смехатрына.

Прочитано 69 раз

Галерея изображений