Адрес:

223311, Минская обл., г. Березино, ул. Октябрьская, 18

Телефон:

+375 (1715) 5-10-01

Режим работы:

понедельник-пятница с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00

Цеплыня для матуль – у дзіцячых работах

19.10.2020

Напярэдадні Дня маці ў раёне быў аб’яўлены сямейны конкурс “Паштоўка бяспекі для мамы”.

Наладзілі яго раённыя ратавальнікі ў рамках штогадовай акцыі “Моладзь за бяспеку”, а падтрымалі гэтае пачынанне ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме, рэдакцыя раённай газеты і раённы камітэт ГА “БРСМ”. Сем’ям прапаноўвалася падрыхтаваць віншавальную паштоўку ў любой тэхніцы, разам з тым яна павінна быць “з ізюмінкай” - закранаць пытанні бяспекі. Нялёгка было вызначыць пераможцаў, бо ўсе работы выкананы з любоўю і крэатывам. Па выніках конкурсу дыпломы пераможцаў першай ступені атрымалі сям’я Шпак (малодшая ўзроставая група, ДУА “Яслі-сад №2 г.Беразіно”) і сям’я Ялінскіх (старэйшая ўзроставая група, ДУА “Лешніцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”). Што датычыцца малодшай узроставай групы, то на другім месцы тут сям’я Тарасенка (ДУА “Паплаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”), на трэцім - сям’я Баранавых з ДУА “Яслі-сад №4 г.Беразіно, заахвочвальны прыз атрымае сям’я Крыцкіх, сынок якіх наведвае ДУА “Яслі-сад №7 г.Беразіно. У старэйшай узроставай групе на другой ступені п’едэстала - сям’я Цюхай (ДУА “Гарэніцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”), на трэцяй – сям’я Захожых (ДУА “Пагосцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”). Віншуем пераможцаў і дзякуй за цеплыню, якую вы перадалі сваімі творамі для дарагіх сэрцу матуль!

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Прочитано 130 раз

Галерея изображений

Информационные ресурсы