Адрес:
223311, Минская обл.,
г.Березино, ул. Октябрьская, 18
Телефон:+375 (01715) 5-58-41

 

Березинский районный Центр ремёсел

Бярэзінскі раённы Цэнтр рамёстваў

 

Паштовы адрас: 223311, Мінская вобласць, г. Беразіно, вул. Маладзёжная, 5

Кантактная інфармацыя: (8-017-15) 5744; Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Распарадак працы: з 08.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00; выхадныя: нядзеля - панядзелак 

 13gdz342Выконваючы абавязкi дырэктара Хващэўская Iнна Валянцiнаўна

 

У Бярэзінскім раёне шмат увагі надаецца захаванню і развіццю сваіх рэгіянальных традыцыйных рамёстваў, выхаванню падрастаючага пакалення на аснове народных традыцый. Аснова для развіцця традыцыйнай культуры ў раёне ёсць – гэта перш за ўсё багатае асяроддзе, чыстая вада і вялікія прасторы лесу і балот, багацце драўлянай сыравіны.

У рамках доўгатэрміновай мэтавай праграмы “Спадчына: пошукі, адраджэнне, развіццё” вядзецца работа па развіццю і адраджэнню традыцыйнай культуры, працуюць гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у якіх займаецца шмат дзяцей.

У раёне больш за сотню адмысловых майстроў, якія займаюцца і захавалі старажытныя традыцыі: вышыўкай, разьбой па дрэве, лозапляценнем, вырабам граблей, пляценнем кошыкаў, вырабам лялек, бісерапляценнем, ткацтвам, вязаннем, выпечкай, вырабам з атласных стужак, макрамэ, саломапляценнем, пляценнем паясоў. Ёсць таксама майстры, якія захапляюцца выцінанкай, папяровай філігранню, роспісам па дрэве, бацікам, аплікацыяй, арыгамі. А падзівіцца на іх работы можна ў раённым Цэнтры рамёстваў.

Бярэзінскі раённы Цэнтр рамёстваў утвораны рашэннем Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта ад 4 снежня 2013 года №1723 па прапанове аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бэрэзінскага раённага выканаўчага камітэта.

Цэнтр рамёстваў ставіць сваімі асноўнымі мэтамі:

- падтрымку i стварэнне ўмоў для натуральнага iснавання i аднаўлення нацыянальных рамеснiцкiх традыцый у iх нацыянальна-самабытных формах, пошук i раскрыццё ўнiкальных талентаў;

- выхаванне нацыянальна свядомага грамадзянiна на аснове лепшых традыцый народнай мастацкай творчасцi;

- далучэнне да традыцыйнага народнага мастацтва шырокiх колаў насельнiцтва i асаблiва моладзi;

- квалiфiкаванае збiранне, надзейнае захаванне, класiфiкацыю i сiстэматызацыю традыцыйных рамёстваў;

- адраджэнне традыцыйных унiкальных тэхналогiй, вытворчасць вырабаў паводле старадаўнiх мясцовых узораў i распрацоўку новых тэхналогiй;

- захаванне ўнiкальнага асяроддзя натуральнага iснавання рамёстваў;

- прапаганду i распаўсюджванне лепшых узораў беларускiх рамёстваў.

 

Пры Цэнтры рамёстваў дзейнічаюць ФАРМІРАВАННІ:

- Народны клуб майстоў

- Рознапрофельная секцыя “Куфэрак народных скарбаў”

- Клуб “Натхненне” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

- Клуб сяброў пакоя драўлянай лыжкі

- Гурток “Скарбніца” (кераміка)

- Гурток “Разьба па дрэву”

- Школа лыжкарскага майстэрста

- Школа Народнага майстра па ткацтву

- Лабараторыя кіраўнікоў гурткоў ДПМ сельскіх устаноў культуры

Гасцінна запрашаем

у Бярэзінскі раённы Цэнтр рамёстваў,

музей драўлянай лыжкі,

на выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці Народнага клуба майстроў.

тэл. (801715) 57440,

МТС +375336973368,

Вэлком +375293625931

 

Прочитано 1349 раз (а) Последнее изменение: 30.12.2016