Адрес:

223311, Минская обл., г. Березино, ул. Октябрьская, 18

Телефон:

+375 (1715) 5-58-41

Режим работы:

понедельник-пятница с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00

ГУК «Березинский районный Центр ремёсел»

Дзяржаўная установа культуры «Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў»

Паштовы адрас: 223311, Мінская вобласць, г. Беразіно,

вул. Маладзёжная, 5

Кантактная інфармацыя: 8(01715) 67-299, 8(01715) 67-440

e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Наша група ў сацыяльнай мярэжы:

http://crafts-center.by/

https://vk.com/berezinocraftscenter

Распарадак працы: з 08.00 да 21.00;

выхадныя: нядзеля – панядзелак;

правядзенне экскурсій з 08.00 да 17.00


У Бярэзінскім раёне вялікая ўвага надаецца захаванню, развіццю і адраджэнню сваіх рэгіянальных традыцыйных рамёстваў, выхаванню падрастаючага пакалення на аснове народных традыцый.

Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў быў заснаваны 4 снежня 2013 года. Па ініцыятыве аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта з 1 чэрвеня 2019 года атрымаў статус дзяржаўнай установы культуры. Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў з'яўляецца галоўным цэнтрам развіцця рамесніцкай справы ў Бярэзінскім раёне.

Асноўныя мэты дзейнасці Бярэзінскага раённага цэнтра рамёстваў:

  • падтрымка і стварэнне ўмоў для адраджэння і развіцця народных рамесных традыцый у іх нацыянальна-самабытных формах;
  • прыцягненне да традыцыйнай народнай творчасці шырокіх колаў насельніцтва, асабліва моладзі і падрастаючага пакалення;
  • пошук і раскрыццё унікальных талентаў;
  • захаванне унікальнага асяроддзя для існавання традыцыйных рамёстваў;
  • прапаганда і распаўсюджванне розных відаў беларускіх рамёстваў;
  • адраджэнне традыцыйных унікальных тэхналогій, вытворчасць вырабаў па старадаўніх мясцовых узорах і распрацоўка новых тэхналогій;
  • умацаванне іміджу нацыянальнай культуры за мяжой.

Для рэалізацыі гэтых мэтаў Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў:

  1. Праводзіць даследчую працу па выяўленні мясцовых і рэгіянальных асаблівасцяў традыцыйных рамёстваў.
  2. Супрацоўнічае з навучальнымі і навуковымі ўстановамі, асобнымі спецыялістамі ў галіне традыцыйнай мастацкай культуры.
  3. Праводзіць аналіз сучаснага стану і працэсаў развіцця традыцыйных мастацкіх рамёстваў рэгіёну.
  4. Стварае і забяспечвае працу творчых майстэрняў па відах рамёстваў (ткацтва, разьба па дрэве, ганчарства, пляценне паясоў, салома- і кошаплеценне і іншыя віды рамёстваў, распаўсюджаных ў рэгіёне).
  5. Арганізоўвае працу навукова-даследчых лабараторый па адраджэнню старажытных саматужных тэхналогiй.
  6. Арганізоўвае семінары, платныя курсы і гурткі на базе майстэрняў і непасрэдна ў майстроў па месцы іх пражывання.
  7. Надае асаблівую ўвагу ўсталяванню трывалых сувязяў з мясцовымі майстрамі народнай творчасці, аказвае ім арганізацыйную і метадычную дапамогу, садзейнічае ў пытаннях набыцця матэрыялаў і інструментаў.
  8. Арганізоўвае выставы, выставы-продажы, кірмашы, аўкцыёны, святы народнай творчасці.
  9. Арганізоўвае экскурсіі і сустрэчы з майстрамі.
  10. Супрацоўнічае з прэсай, радыё, тэлебачаннем, іншымі сродкамі масавай інфармацыі.
  11. Ажыццяўляе выдавецкую дзейнасць па розных відах рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці.
  12. Вядзе супрацоўніцтва з замежнымі і міжнароднымі арганізацыямі і аб'яднаннямі.

На базе ДУК “Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў” дзейнічаюць ФАРМІРАВАННІ:

  1. Народны клуб майстроў (кіраўнік І.В. Хвашчэўская)
  2. Клуб “Фантазія” (кіраўнік Р.А. Бусел)
  3. Творчая майстэрня “Скарбніца” (кіраўнік М.А. Хаметшына)
  4. “Школа лыжкарскага майстэрства” (кіраўнік Я.П. Осіпаў)
  5. Клуб аматараў гісторыі традыцыйных рамёстваў (кіраўнік М. Р. Лабковіч)

Цэнтр рамёстваў прапануе наведаць майстар-класы па пляценні паясоў, кераміцы, разьбе па дрэве, лозапляценню, вырабе лялек. На памяць у вас застануцца сувеніры, зробленыя сваімі рукамі з дапамогай майстра.

Запрашаем наведаць выставачныя залы, дзе заўсёды можна атрымаць яркія ўражанні, захапіцца прыгажосцю, бясконцай фантазіяй, непаўторнасцю вырабаў бярэзінскіх умельцаў народнага клуба майстроў.

У Бярэзінскім раённым цэнтры рамёстваў знаходзіцца ўнікальны пакой-музей, экспанатамі якога стала калекцыя драўляных лыжак. Тут прадстаўлены драўляныя лыжкі розныя па памерах і тэхніцы выканання. Асаблівы гонар пакоя-музея - велізарная "Лыжка-Цмок" , даўжынёй 23,62 метра, вырабленая ў выглядзе міфалагічнага ўладара беларускіх азёр і балот. Для дзяцей знаёмства з экспазіцыяй музея можа быць арганізавана ў выглядзе забаўляльна-гульнявой праграмы.

Гасцінна запрашаем у дзяржаўную ўстанову культуры “Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў”


Выставачныя залы цэнтра рамёстваў


Прочитано 3698 раз Последнее изменение 07.05.2020

Информационные ресурсы