Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Міхайлаўна Лучанок заўважыла, што, вядома ж, знайсці спонсараў справа складаная. Але ж нічога немагчымага няма.Галоўнае - падысці да работы з энтузіязмам, “жыць” гэтым праектам, тады ўсё атрымаецца. Да прыкладу, у Беларусі паспяхова рэалізуюцца ўматлікія дабрачынныя праекты. У Бярэзінскім раёне на сёння іх распрацавана 21.
Начальнік аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Міхайлаўна Барауля нагадала прысутным, якія дакументы неабходна сабраць, каб была магчымасць далучыцца да дабрачынных праектаў, атрымаць грант на іх увасабленне ў жыцці, расказала пра некаторыя праекты, што ўжо рэалізуюцца ў нашай краіне.
У абмеркаванні пытанняў прыняў удзел і дабрачыны Бярэзінскай царкоўнай акругі, протаіерэй Ілья Ганчарук.





