- Заработная плата павінна выплачвацца ў тэрміны, прадугледжаныя калектыўнымi дагаворамi, - адзначаў Павел Міхайлавіч. – А за несвоечасовасць выплаты або прадастаўленне недакладнай інфармацыі на гэты конт нядбайныя кіраўнікі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.
Акцэнт рабіўся і на тым, што ў арганізацыях неабходна весці палітыку, накіраваную на забеспячэнне росту заработнай платы.
Заслуханы былі са справаздачамі па акрэсленай тэме і прысутныя кіраўнікі.
Дарэчы, усяго ў раёне па зацверджаным графіку праведзена 10 пасяджэнняў камісіі па кантролі за своечасовай выплатай заработнай платы. Адказныя асобы папярэджаны аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства.
- Недапушчальна запазычанасць па выплаце заработнай платы, страхавых узносаў, матэрыяльных дапамог сем’ям, дзе выхоўваюцца дзеці. І, наадварот, неабходна правядзенне мерапрыемстваў, што спрыяюць росту даходаў насельніцтва. Гэта нарошчванне выручкі ад рэалізацыі тавараў і паслуг, скарачэнне выдаткаў, эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў, кантроль за дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасцю, аптымальная загрузка вытворчасці, здача ў арэнду невыкарыстоўваемай маёмасці, - рэзюміраваў П.М. Сугака.
.





